12

[info]ahromenka


Уладзіслаў Ахроменка


НЯ БУДЗЬ БУЛЬБАШОМ! КЛІКАЙ І НАБЫВАЙ!
12
[info]ahromenka
  • Add to Memories

Каломба. Паэт.
12
[info]ahromenka


Гэта – вядомы сінгальскі паэт, такая ж адметнасць сталіцы Шры Ланкі, як стары партугальскі форт ці храм бога вайны Кацісеран.
Са словаў майго гіда, паэт выдаў некалькі зборнікаў, перакладзены на колькі моваў, у тым ліку і на ангельскую, тое-сёе з ягоных вершах вывучаюць у ланкійскіх школах.
Звычайна творца ляжыць на асфальце ў раёне порта і піша. Напісанае дэкламуе ўсім ахвочым яго слухаць.
Падазраю, што ён не стаіць у чарзе па літаратурныя гранты і стыпендыі, не робіць гадасцяў калегам, не займаецца пазалітаратурнымі інтрыгамі і, што напэўна, не піша даносы.
Карацей, вучыцеся, шаноўныя калегі…

Шры Ланка. Традыцыйнае вяселле.
12
[info]ahromenka
Працягваю частаваць шаноўных фрэндоў Шры Ланкай.

167.90 КБ

…і здарылася так, што датчане, немцы і канадцы неяк вельмі хутка звалілі, і я ў сваім гатэлі на ўсе 48 нумароў застаўся жыць абсалютна адзін.
Не, яно, вельмі класна, калі бой а восьмай тэлефануе з пытаннем: “а чым сэр звычайна пачынае раніцу?” Але калі за брэкфэстам стаіць трое бояў, якія глядзяць у твой рот і ловяць кожнае слова – нешта тут не тое…
Праз два дні прыбягае менеджэр – маўляў, нашыя суседзі заарэндавалі гаэтэль пад вяселле, вось вам ключы ад бунгала, вось вам ключы ад джыпа з поўным бакам, жывеце суткі, як хочаце!
Але ж маладым я спадабаўся з невядома якой прычыны. І яны мяне запрасілі на вяселле!
Быў прысутны і мясцовы ксёнз, які крыху жыў у Варшаве і які быў перакладчыкам, шаноўны а. Ксаверый (ад нараджэння таміл Індран, вельмі сімпатычны чалавек колераў соевага батончыка).
Калі каму цікава, магу напісаць потым пра каталіцызм на Шры Ланцы і пра т. зв. “бюргераў”.
Шчасьця вам, каталік Дзіас і будыстка Райкватэ!


P. S. На пытанне "а што я ім падарыў?" адказ такі. Пляшка ўкраінскага канняку "Кактэбель" і 20 даляраў - неверагодныя грошы для Шры Ланкі. Потым, праўда, мне стлумачылі, што грошы тамака дарыць практычна "маветон" - не прынята, толькі рэчы. Але пляшку "Кактэбеля" маладыя пацалавалі па чарзе, што ў іх лічыцца найвышэйшым знакам падзякі!

Мянты на Шры Ланцы
12
[info]ahromenka
Больш за ўсё на Шры Ланцы мне спадабаліся паліцыянты. Ціхія, ветлівыя, заўсёды пасміхаюцца. Адзінае – раз-пораз прыстаюць з просьбай купіць у іх квіточак дзяржаўнае латэрэі.
Аказваецца, новы міністр унутраных справаў вырашыў, што ў дзяржаве да халеры паліцыі (адзін паліцыянт на 8 тысяч насельнікаў). Калі падчас супрацьстаяння з таміламі яны яшчэ і былі патрэбнымі, дык цяпер, калі тамілы разгромленыя, такая колькасць без дайпатрэбы. Тым больш, што краіна абсалютна некрымінальная.
Вось паліцыянтаў і забавязалі падчас патрулявання прадаваць латэрэйкі…
Я вось што думаю. Колькі швэндаецца толькі па цэнтры Менска розных міліцэйскіх лайдакоў размаітых гатункаў – спецназаўскіх, райаддзельскіх і проста розных мудзілаў у цывільным. Мо, варта забавязаць іх, каб падчас патрулявання гандлявалі півам ці мінералкай?
Хоць нейкая карысць…

Манікдэна – закінуты горад у джунглях Шры Ланкі
12
[info]ahromenka
161.12 КБ

Сюды я патрапіў з ласкі містэра Джозэфа, які быў маім гідам і па сумяшчальніцтве – кіроўцам джыпа, на каторым я вандраваў па Шры Ланцы.
Манікдэна – невялічкі горад і ўплывовы цэнтр будыстаў у самым цэнтры Шры Ланкі, -- быў выпадкова знойдзены толькі гадоў сто таму. Амаль нераскапаны археолагамі. Існаваў ад 555 г. н. да канца 10 стагоддзя. Потым насельнікі сышлі, а чаму – невядома…
Раніца – яшчэ не спякотна, каля 30 С. У шатах – макакі, на дрэвах – бурундукі, па-над хмызамі порхаюць нейкія мятлікі сюрэалістычных колераў, а наўпрост – аплылыя руіны.
Мясцовыя ходзяць сюды і дагэтуль. І нават навязваюць стужкі на “дрэва жадання”. Ну зусім, як у паганскія часы ў Беларусі…

Фоты )
  • 2
  • Leave a comment
  • Add to Memories

Паход Ганібала на Дразды
12
[info]ahromenka


Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах...

Szry Lanka. Vypiuka i zajedka.
12
[info]ahromenka
Eksperymientalnym szliakham vysviatliu, szto kalanialny "Red rum" liepsz za usio zajadac guavaj, a kakosavy samahon "Arak" - smazanym na kratakh tuncom.


Posted via m.livejournal.com.

Tags:

U Kalomba
12
[info]ahromenka
Siadzu na sciane staroj partuhalskaj fartecyji. Zlukczu ukrainski kanniak
"Kaktebel", jakl pruvioz na Szry Lanku kantrabandaj. Slukhau Akijan. Czamus zhadvaevca Janka Maur, "Sliozy Tubl".


Posted via m.livejournal.com.


На Шры Ланку!
12
[info]ahromenka


Дастала ўсё неверагодна. Трэба адпачыць. 8 траўня з Барыспаля – на Шры Ланку, 15 дзён ў Маравіле, гатэль**** непадалёк ад Каломба.
Бяру з сабой 5 (пяць) літраў (10 пляшак) выдатнага ўкраінскага канняку “Кактэбель”, бел-чырвона-белы сцяг і дартс з лукой, каб навучыць ланкійцаў кідацца ў вусатага п*дараса.
Буду катацца на сланах, мыць ногі ў Індыйскім акіяне і расказваць тамтэйшым макакам пра сучасную беларускую літаратуру.

«Правіла Марка Данскога”
12
[info]ahromenka
Калісьці на “Масфільме” падчас напісання сцэнара, мой тагачасны рэжысёр расказаў павучальную гісторыю пра выбітнага майстра Марка Данскога.
Аднойчы М. Данской чытаў лекцыі на Вышэйшых сцэнарных курсах лекцыі па сцэнарнаму мастацтву.
Выглядала гэта прыблізна так:
-- І вось – уявіце: шаснаццатае стагоддзе, гішпанскі ідальга лезе на балкон да сваёй каханай. Залез, абдымаюцца, цягне паненку да ложка. І ў самы адказны момант з’яўляецца муж паненкі – пыхлівы гранд. Бойка на шпагах, гранд насядае, ідальга адступае, але трапным ударам забівае канкурэнта, і той валіцца долу. І тут з’яўляецца з тузін узброеных сяброў забітага. Наш ідальга цалуе паненку, скоча з балкона – і адразу ў сядло матацыкла, газуе і ўцякае…
Голас з аўдыторыі:
-- Марк Сямёнавіч, а якія ў шаснаццатым стагоддзі матацыклы?
-- Калі рэжысёр вырашыў, што ў кадры павінен быць матацыкл – значыцца, ён будзе! Але сцэнарыст і рэжысёр павінны носам зямлю рыць, каб глядач ім паверыў, як родным, і не задаваўся такімі бязглуздымі пытаннямі!
Ведаю процьму прозы і ў беларускай, і ў іншай літаратуры, дзе спалучаецца нібы неспалучальнае, кшталту гарэлкі і партвэйна, Гога і Магога, матацыкла ў і гішпанскага ідальга. Але далёка не заўсёды пераканаўча зроблена.
P. S. У Марка Данскога якія заўгодна неспалучальныя спалучэнні выглядалі вельмі арганічна.

You are viewing [info]ahromenka's journal