12

ahromenka


Уладзіслаў Ахроменка


Previous Entry Share Next Entry
Гомель-1928
12
ahromenka


Было “давайны” такое дурное і дзіўнае слова – “пастой”. З серыі іншых дурных і дзіўных словаў, якія ўжо трэба падрабязна вытлумачваць нашым дзеткам -- кшталту “санпрапускнік”, “сексот” і “лішэнец”.
“Пастой” – гэта калі ты жывеш у хаце, збудаванай рукамі твайго бацькі, і ў гэтую хату мясцовы ваенкамат прысылае натоўп чырвонаармейцаў. Чырвонаармейцаў трэба карміць і паіць, а таксама штовечар слухаць, як яны ўголас чытаюць газету “Правда”. За гэта ваенкамат нават плаціў нейкія капейкі, прытым за тыя капейкі ты не мог нават склеіць посуд, якія чырвонаармейцы калацілі штодня.
Не падабаецца? На ўсіх даваенных ваенкаматах было напісана: “Народ і армія адзіныя”. Ваенкаматы прыдумаў яшчэ таварыш Троцкі, “асабістаў” пры ваенкаматах прыдумаў яшчэ таварыш Дзяржынскі, “асабісты” дбалі не толькі пра падведамасны чырвонаармейскі кантынгент, а расстрэльваць “ворагаў народу” пачалі ў Беларусі значна раней за 1937-мы…
І вось у 1928 годзе ў нашу гомельскую хату, збудаваную яшчэ маім прадзедам (знаходзілася насупраць цяперашняга ст. Аэрадрому, праз Савецкую) прыслалі “на пастой” пяцёх прыгажуноў у будзёнаўках. Прыгажуны былі з Расеі і паводзілі сябе адпаведна.
Гаспадары, то бок мае прабабка Вольга Мінаўна і мой прадзед Сазонт Кірылавіч, маглі дараваць пастаяльцам шмат чаго. І тое, што яны пісалі міма дзіркі ў драўляным сарціры. І нават тое, што мацюгаліся пры малых дзетках. Але ж гэтыя пачвары ў будзёнаўках сістэмна кідалі на нашыя грады недапалкі і нават па тых градах тапталіся, а гэта для нармальнага беларуса – недаравальна.
Прабабка паставіла прыхадням попелку на ганку; не дапамагло. Прылюдна, каб іх прысароміць, рачкі поўзала па тых градах і збірала недапалкі – з яе пацяшаліся. Тады Сазонт Кірылавіч згадаў пра пляменніка, які ў 1928 годзе ўскочыў на партыйнага коня і ўдала рабіў кар’еру на чыгунцы, але пры гэтым усё ж заставаўся беларусам.
Карацей, праз суткі наш дом ад “пастоя” пазбавілі. Прадзед і прабабка ўздыхнулі з палёгкаю.
Але ж чырвонаармейцы чамусь пакінулі “на памяць” вось гэты здымак. Мо, хацелі такім чынам падкрэсліць сваю культуртрэгіскую ролю ў перавыхаванні маіх цёмных і забітых Дзядоў у Сапраўдных Савецкіх Людзей. А, мо, мелася на ўвазе – “мы яшчэ вернімся!..”

  • 1
Вой, ребе, недапалкi нейкiя далiся Вам у знакi! Гэта ж не якое там урачыстае мерапрыемства ва у Львоускай Оперы... :)

Вы ёбнуты, прабачце за нясціплае пытанне? Калі Ваш пост прэтэндуе на жарт, ён не смешны. Калі не на жарт - ён бессэнсоўны.

Не злуйцеся калi ласка, я вiдаць дрэнна сфармулявау сваю думку. Вашая радзина яшчэ даволи танна абыйшла гэтае паскудства. Не здарылася ничога больш сур'ёзнага за недапалки и гэта шчасце, бо нiяких шансау абаранiць годнасьць цi прымусiць да прыстойных паводзiнау тую публiку не было. Шчасьце, што нiкога не замело ГПУ. Так, нi за што.

"Пастой" шырока практыкаваўся задоўга да 1928году. Недзе чытаў, што "маскаль" з слова, якое азначала жыхара Залесся (ВМК), дарэчы, выкарыстоўваецца нават зараз на поўначы былой Наўгародскай рэспублікі, стала абразлівым менавіта тады, калі жыхарам заваеваных Расійскай Імперыяй тэрыторый Рэчы Паспалітай пачалі падсяляць " на пастой" расейскіх жаўнераў. За пастой павінен быў плаціль жаўнер, якому выдаваліся на тое грошы, кшталту "камандзіровачных". Карміць "постояльцев" гаспадары не былі абавязанымі, але ....Разумееце, што куды яны б дзеліся. Але за "покорм" жаўнеры так сама абавязаны былі плаціць. Хтосьці дабрасумленна плаціў, большасьць лічыла , што няхай туземцы радуюцца, што іх ашчаслівілі сваёй прысутнасьцю цывілізаваныя людзі :)
У мае бабулі на пастоі былі немцы. Не ў захапленні ад іх была. А пасля спалілі хату. А да таго яе, мужык якой пайшоў дабрасумленна ваяваць у Чырвоную Армію, абрабавалі тыя, хто не пажадаў ісьці ваяваць за ўладу, якая іх перад тым абрабавала, але потым сталі т.з. партызанамі. А пасля і веску бацькі мае бабулі (майго прадзеда) спалілі немцы, а жыахроў адправілі ў канцлагер. Калі бабуля з дзецьмі, перахварэўшымі тыфам, вярнулася на выпаленае мінулае, то тыя, хто быў у партызанах, сталі старшынямі, аграномамі, брыгадзірамі і дапамагаць той, чый мужык дабрасумленна ваяваў, не жадалі.
Вайна справа жорсткая, Вы павінны ведаць. Таму ў жаўнерах інтэлігенцыі няма чаго рабіць. Як казалі ў СА "Чем больше в армии дубов, тем крепче наша оборона" І хаця я з маленства марыў стаць ваенным, як мае дзядзькі, пасля вучэбкі, службы на Дарніцы, а пасля ваеннай вучэльні, зразумеў - я надта шмат думаю, капаюся ў сабе, каб быць прафесійным ваенным. Яны і павінны быць гэткімі простымі салдатамі Урфінджуса:)

Яно ўсё слушна, але ж у 1928 годзе ў Гомелі вайны не было. А што да немцаў - таксама стаялі ў нас на пастоі. Прабабка з прадзедам уцяклі ад іх да сваякоў у родную вёску Баршчоўка, што пад Рэчыцай.

  • 1
?

Log in