12

ahromenka


Уладзіслаў Ахроменка


Previous Entry Share Next Entry
Пра што думаецца...
12
ahromenka
Сяджу ва ўкраінскім Чарнігаве. Рамантую прымус, нікога не кранаю, іншым разам пераглядаю беларускую стужку ў ФБ і наракаю: не, ну якога хера я нарадзіўся ў гэтай Беларусі? Ну хіба мае бацькі не маглі нарадзіцца якімі амерыканцамі, ці французамі, ці палякамі ці тымі ж украінцамі, дзе няма ані хаўрусу з Ардою, ані галоўнага вусатага хаўросніка?
А потым прыгадваю сваіх Дзядоў, свае гомельскія ды друйскія краявіды, вандроўкі па нашай краіне, сваіх сяброў дый увогуле людзей, якіх бачыў. Ды не, думаю – хай гэта яны нам зайздросцяць. І амерыканцы, і французы, і палякі. Хіба што не ўкраінцы – бо нашы браты. А Арда хай на хер згарыць, і каб унукі Хуйла збівалі ягонымі рэбрамі яблыкі з тае дзічкі, якая вырасце на ягонай магіле.
Гэта, напэўна, і ёсць праўдзівыя беларускія талерантнасць і памяркоўнасць.

  • 1
Беларуская талерантнасць - гэта калі напляваць і на ўкраінцаў, і на расейцаў, і на свой лёс.

Гэта расейскае хабёльства, калі напляваць. У нас пляваць не прынята.

Ну, у ЗША першай трэці мінулага веку , мабыць, не лепшы было, чым у нас. І французы прайшлі сваіх "вусатых" . Ды й палякі , як і іншыя "богам абраныя" народы грэбвалі іншымі народамі - там беларусамі, ды украінцамі. Дарэчы, да 1938 году ў Польшы з Літвою не было дыпламатычных адносін - кожны сябе лічыў пакрыўджаным. І Другую сусветную Польша справакавала разам з сваім саюзнікам - фашысцкай Германіяй - Чэхію палякі разам з немцамі дзялілі. З вялікім задавальненнем.
Так што ў розных народаў ёсьць свае шкілеты ў шафе. А шмат хто і знік у гісторыі, як тыя ж мазуры, альбо десяткі, а то й сотні народаў, што растварыліся сярод расейцаў. Не ўсё страчана.
З Днём нараджэння! Няхай усё будзе добра!

Дык яшчэ былі біблейскія моавецяне з філісцімлянамі, але нешта не хочацца паўтараць іх лёс...
Дзякуй за віншаванне!

Віншую з Днём Народзінаў!

Дзякуй! Прабачце, што не адказаў раней - толькі прыехаў з Львова :)

Можам зафрэндзіцца і на Facefook :)
Eugene Lakinsky

  • 1
?

Log in