Напрыканца 20-х гадоў у Ялту была выпраўленая дэлегацыя беларускіх пісьменьнікаў, у такім, здаецца, складзе: Уладзімір Жылка, Уладзімір Дубоўка і Міхась Клімковіч. Знайсьці магілу Максіма-кніжніка ім дапамог могілкавы вартаўнік. Хаця і ён ня быў упэўнены, што знайшоў менавіта патрэбны капец. Магіла была ў жахлівым стане: павалены крыж, бадыльлё, сьмецце… Зрэшты, у такім стане былі ці ня ўсе Лівадзійскія могілкі. Нашыя хлопцы закапалі на магіле аптэкарскую шклянку з цыдулкай – маўляў, пацьвярджаем, што магіла менавіта тут, і зьехалі да Менску.
Празь нейкі час да Ялты прыезхала чарговая беларуская дэлегацыя, з падрабязным плянам – як адшукаць магілу Багдановіча. Магілу шукалі доўга, знайшлі падобную, але ж аніякай аптэкарскай шклянкі з цыдулкай у капцы не было. У выніку Максіму Багдановічу быў пастаўлены помнік – тыпавая стэла для чырвонаармейцаў. У 1988 годзе, калі я ўпершыню наведаю тую магілу, стэла тая яшчэ стаяла.
Цяпер магіла Багдановіча выглядае так:

Але ж няма аніякай пэўнасьці, што паэт пахаваны менавіта там…
2009-12-08 11:12 am (UTC)
2009-12-08 11:36 am (UTC)
Сорамна і сумна.
Хоць пляшкі за сабой можна прыбраць?
А магілай, як ня дзіўна, апякуецца "Беларускае таварыства Севастопаля", тамака нават беларускамоўныя ёсьць.
2009-12-13 09:20 pm (UTC)
2009-12-13 10:52 pm (UTC)
2009-12-13 11:02 pm (UTC)
Знову такі -- хто п'е на магіле Багдановіча? (хоць і брыда гэта ўвогуле -- піць на магілах)