Home

Advertisement

Customize
 
 
08 October 2009 @ 03:40 pm
 
73.94 КБ НАРЭШЦЕ ДАПІСАЛІ З МАКСІМАМ КЛІМКОВІЧАМ. ПРАЗ КОЛЬКІ ДЗЁН ВЫХОДЗІЦЬ З ДРУКУ. ДАЕМ КОЛЬКІ НАВЭЛАЎ Прадмова да публікацыі
(…)
...людзьмі звацца!..

...адкінуў хвост і злез з дрэва. Гэта быў валасаты полаваспелы самец з пахмурным позіркам і нязграбнай постаццю. Свае пачуцці калматы фацат выяўляў рыкам і мыканнем -- у залежнасці ад настрою і ступені сытасці. Істота, вядомая біёлагам, як Homo Slavіanikus, толькі збольшага нагадвала чалавека, але пераўзыходзіла ўсіх астатніх суродзічаў інтэлектам і здольнасцю да навучання.
Ягонымі паводзінамі кіравалі тры асноўныя жаданні -- голад, смага і покліч плоці. Калі першыя два можна было спатоліць на самоце, то дзеля задавальнення трэццяга давялося пайсці на хітрыкі.
На дрэвах панавала бязладная палігамія: далёкія і блізкія сваякі Homo Slavіanikus’а кахаліся са сваімі сёстрамі, братамі і нават бабулямі. Інтэлект і дазволіў істоце вынайсці адпаведную ўмовам прынаду. Ён назбіраў ракавак-пярловіц, нанізаў іх на пруток, паклаў на паляне і свіснуў. З дрэваў неадкладна пасыпаліся самкі; за бліскучую біжутэрыю кожная жанчына згодная на ўсё.
Юрлівец меў з каго выбраць: самкі былі маладыя і прыгожыя, старыя і агідныя. Homo Slavіanikus адлавіў з дзесятак, але ўпадабаў толькі дзьвюх.
Праз дзевяць месяцаў, як і трэба было чакаць, у кожнае з самачак адзін па адным нарадзіліся хлопчыкі. Яны гадаваліся ў адной калысцы, сталелі, па-братэрску сварыліся-мірыліся ды набіраліся розуму.
Але неўзабаве бадзяжныя цыганы, якія прыцягнуліся з вугра-фінскіх земляў, падкінулі Homo Slavіanikus’у і ягоным жонкам малога бейбуса, якога разам з вучоным мядзведзем вадзілі па кірмашах і за грошы паказвалі публіцы. Той адразу выкінуў з калыскі родных братоў і абвесціў, што ён тут – старэйшы за ўсіх, і браты на тае падставе мусяць яму падпарадкоўвацца. Падкідыш не меў ані прозвішча, ані нават імя, і таму таксама запісаўся ў сыны Homo Slavіanikus’а.
Чужынец, як падрос, стаў брутальным, неасэнсавана злосным дзецюком, вялікім аматарам бражкі, якую выйнашаў шляхам доўгіх эксперыментаў. Улюблёным заняткам старэйшага Homo Slavіanikus’а было выходзіць нападпітку ўполе і заломліваць бярозы. Але нават болей за гэта ён любіў ладзіць жыдоўскія пагромы. Першай ахвярай старэйшага брата стаў Моўша Кац, за што пагромнік і атрымаў імя Кацап.
Сярэдні сын вызначаўся лірычным сантыментам і неспатольнай любоўю да варэнікаў. З дрэва, паваленага старэйшым братам, ён зрабіў скрыню, нацягнуў на яе кішкі і назваў гэтую спаруду кобзай. З біклагай крадзенай у старэйшага брата бражкі і вялікай торбай варэнікаў ён выходзіў у стэп шырокі і спяваў немудрагелістыя песні. Па-над стэпавым кавылём тырчэлі адно ўзнятыя ветрам валасы, за што сярэдняга брата і празвалі Хахлом.
Малодшы сын, як і алежыць, быў самы дурны. Ён пагаджаўся на ўсё: прыбіраць паскудствы старэйшага брата, са слязьмі на вачах слухаць спевы сярэдняга, абы не было вайны. Мовай не валодаў цалкам: калі бацька пытаўся яго, дзе браты, малодшы гучна шчоўкаў пальцам па няголенай шыі і нязменна адказваў: «Буль-буль».
За гэта малодшага брата і назвалі Бульбашом. Калі браты дасягнулі полаваспеласці, бацька вывеў іх на скрыжаванне дарог і загадаў разыйсціся ў розныя бакі.
-- Спыніцеся, як натрапіце на тое, чаго раней ніколі не бачылі, -- загадаў ён. -- А там -- пладзіцеся і памнажайцеся!
І браты разыйшліся ў розныя бакі...
З гэтага моманту і пачынаецца гісторыя ўзнікнення сем’яў, дзяржаваў і прыватнай уласнасці.
Новая зямля
(…)
Магутны Божа
(…)
Раскіданае гняздо
(…)
Людзі на балоце
(…)
...і ваякі на грозных канях!
(…)
Всякому городу нрав і права, всякий имєєт свой ум, голова!

Надалей менталітэт Homo Slavіanikus’аў фармаваўся не толькі гістарычнай традыцыяй, рэлігійнай дагматыкай, рытуальнымі забабонамі і загадамі правадыроў, але найперш – навакольным асяродкам.
Кацапы, якія першапачаткова жылі ў змрочных пушчах, па хуткім часе звялі амаль ўсе дрэвы на дровы пад самагонныя апараты. На месцы пракаветных лясоў разлегліся тужлівыя стэпы. Неабазнаныя ў экалогіі дзікуны роспачна паглядалі адзін на аднаго, задаючыся класічнымі пытаннямі “Кто виноват?” і “Что делать?” Басурмане з Залатой Арды, пад пратэктаратам каторай і знаходзіўся тагачасны Кацапстан, акурат і далі адказ на апошняе пытанне: бясконцыя стэпы сталіся ідэальным месцам для качавога ладу жыцця.
Новы жыццялад адразу прыйшоўся даспадобы праўдзівым нашчадкам угра-фінаў, саманазваных “старэйшымі” Homo Slavіanikus’амі. Бясконцыя орды ў кібітках, на конях, сабачых запражках і проста пешкі хаатычна пацяклі ў пошуках месцаў, прыдатных для выпасу быдла. Пакуль жывёлы пасвіліся на пашы, лайдакі-качэўнікі бавілі час ва ўлюбёных нацыянальных забавах: лютых запоях, хараводах з мядзведзямі, брутальных бойках адзін з адным, а таксама ў халопскіх спевах на гонар чарговага князька, накінутага ім басурманскім ханам. У перапынках качэўнікі пахмяляліся настоянкамі на мухаморах і гадзілі пад кібіткі, традыцыйна разважаючы пры гэтым пра Веліч Кацапскага Духу. Калі капытныя істоты канчаткова спусташалі навакольныя пашы, а іх гаспадары – запасы ежы і пітва, увесь табар збольшага цверазеў і падымаўся ў пошуках месца, прыдатнага для чарговага кібіткавага мястэчка.
Але неўзабаве амаль увесь стэп быў вытаптаны і запаскуджаны. І тут Кацапы, па ўзоры старэйшых братоў-Басурманаў, скемілі, што месцы, вартыя выпасу, трэба заваёўваць. З гэтае прычыны кацапскае грамадзства і было зарганізавана па мілітарным прынцыпе з падзяленнем на “сотни”, “тысячи” і “тьму”. Навязлівая ідэя “вызвалення суседніх народаў” для няўхільнага пашырэння ўласных выпасаў сталася галоўнай ідэалагічнай дактрынай Кацапстану. Суседнія народы бязлітасна вызваляліся ад уласнай годнасці, маёмасці, культуры, мовы, рэлігіі, а ў выпадках доўгага супраціву – і жыцця. На новых межах качэўнікі неадкладна ставілі безгустоўныя каменныя бабы – так званых “воінаў-вызваліцеляў”, якія і дагэтуль захоўваюцца ў некаторых малаадукаваных паланёных плямёнаў.
Частка Кацапаў бессаромна вызнала сваю качэўніцкую сутнасць. “Да, скифы мы, да, азиаты мы с роскосыми и жадными очами!» -- ганарліва запэўнівалі яны навакольныя народы. Частка дбайна маскавалася пад белых людзей. Але ж усе насельнікі дзікага стэпу люта ненавідзілі працу, бізнэс, свабоду, дэмакратыю, правы чалавека і нават гігіену, і лічылі такі светапогляд адзіна правільным. Дзікі і занядбаны край, пыхліва названы качэўнікамі “Святым Кацапстаном”, ўважаўся тамтэйшымі патрыётамі самым Духоўным, Культурным і Вялікім. Тыя, хто не падзеляў падобных перакананняў, неадкладна траплялі ў рэестр “кацапафобаў”. Першымі ў даўжэзным спісе, як і мае быць, стаялі цывілізаваныя і аседлыя Хахлы з Бульбашамі...
Хахлы, якія таксама нацярпеліся ад Басурманаў, тым не менш дасягнулі вышынь земляробства і жывёлагадоўлі. Галоўным хахляцкім злакам стала пшаніца, з якой выраблялася адмысловая гарэлка, а галоўнай татэмнай жывёлай была канчаткова абраная свіння, з якой атрымлівалася сытная закуска. Неўзабаве край сярэдняга Homo Slavіanikus’а заззяў, як роса на сонці. Хахляцкія свінні былі запрошаныя да сталоў наймагутнейшых еўрапейскіх манархаў, а хахляцкія трункі выявіліся такімі моцнымі, што неадкладна ператваралі нават самых ціхамірных людзей ў брутальных малпаў. З тае прычыны традацыйны хахляцкі трунак і называюць “горилкой”.
Прычынай эканамічнага цуду сталіся не толькі багатыя чарназёмы, але ж найперш – прыродная хахляцкая хітрасць. Басурманскія намеснікі, выхаваныя ў традыцыях артадаксальнага ісламу, грэбавалі алкаголем ды салам, аддаючы перавагу анашы з канінай. З тае прычыны вузкавокія ніколі не рабавалі ані кіеўскія вінакурні, ані палтаўскія аграгарадкі, што спецыялізаваліся на свінагадоўлі.
Залішкі сельгаспрадукцыі моцна паўплывалі на менталітэт сярэдняга Homo Slavіanikus’а; Хахлы лічыліся ці не самай гасціннай нацыяй Еўропы. Закарміць і напаіць госця да смерці -- і дагэтуль святы абавязак кожнае хахляцкае гаспадыні. А рэгулярна свінячыцца пад ладную лусту сала, у разуменні многіх Хахлоў – адзіны варты мужчыны занятак. Шматгадзінныя застоллі вымагалі хоць нейкіх фізічных практыкаванняў, і схільныя да лірыкі Хахлы наскладалі процьму цудоўных песень. Застольныя спевы прыемна напружвалі дыяфрагму і такім чынам спрыялі страваванню.
Малодшыя нашчадкі Homo Slavіanikus’а па-ранейшаму сядзелі на балотных выспах сярод камароў, піявак, кляшчоў, кажаноў ды іншых паганых крывасмокаў і замілавана слухалі спевы жабаў.
Дурныя Бульбашы абралі ці не самыя няплодныя землі; да таго ж, апошні ледавік прыцягнуў на выспы процьму валуноў, якія трэба было прыбіраць з палеткаў, пашаў, сенажацяў і градаў. Менавіта гэтая акалічнасць і паспрыяла прыроднаму бульбашоўскаму працалюбству. Колькасць перанесеных камянёў трэ’ было запісваць, і гэта, у сваю чаргу, паўплывала на традыцыйную бульбашоўскую любоў да пісьменства і кніжнай справы. З непатрэбных брылаў Бульбашы складалі шматлікія бажніцы, і гэта – ці не галоўная прычына балотнай рэлігійнасці. Рэгулярны перанос цяжараў вымагаў неадкладнага зняцця стрэсу, і гэта – аснова нязводнага бульбашоўскага п’янства. Да таго ж, у Бульбашоў было непрынята скардзіцца на жыццё суседзям, і таму вакол лічылі, што ў пацвілай дрыгве сапраўды пануюць райскія парадкі.
Праўда, тагачасныя бульбашоўскія кіраўнікі ўважалі сваіх падданых апошнім быдлам, ацэньваючы жыццё тутэйшага земляроба-працаголіка нават танней за жыццё паляўнічага сабакі. Але памяркоўныя балотныя людзі ніколі не спрабавалі зрынуць непаважную ўладу; усё, што адбывалася на суседніх землях, заставалася па-за межамі іх увагі, інтарэсаў і ўплываў. У свядомасці прыдушанага працай людства традыцыйна панавалі дзве канцэптуальныя ідэі: “Можа, так яно і трэба?..” і “Абы было ціха!..”
Такім чынам, розніца менталітэтаў Кацапаў, Хахлоў і Бульбашоў сталася незваротнай, што канчаткова і вызначыла далейшыя гістарычныя лёсы гэтых народаў.
Хто смяецца апошнім
(…)
Энэіда навыварат
(…)
Мужыцкая праўда
(…)
У нас все равны!

За часамі вялікага князя Вітаўта Бульбашыя канчаткова аформілася ў еўрапейскую супердзяржаву. Прычынай гэтага сталася не толькі традыцыйнае бульбашоўскае працалюбства, але і разумная сацыяльная палітыка, якую праводзіў тагачасны дзяржаўны кіраўнік.
Балотныя людзі жылі на вельмі падобных выспах, дзе ўсе аднолькава добра працавалі, бо выжыць на дрыгве ў іншы спосаб было проста немагчыма. Пасля працы ўсе выпівалі пароўну і сінхронна валіліся. Стандартныя кілішкі, нязменныя краявіды, нават адвечныя песні жабаў – усё стала прычынай паталагічнай бульбашоўскай любові да ўсеагульнай роўнасці, якую на выспах яшчэ называлі “парадкам”. Нават іншаземцы, якія раз-пораз сяліліся ў Бульбашыі, вельмі хутка прасякаліся тамтэйшым менталітэтам -- іх рэгулярна кусалі балотныя паразіты, якія разам з бульбашоўскай крывёю пераносілі і ідэалогію роўнасці.
Вялікі князь вельмі ўдала скарыстаў гэтую нацыянальную прыхільнасць падданых. Роўнымі між сабой былі абвешчаны усе народы Вялікага княства: Бульбашы з Жыдамі, Хахлы з Басурманамі, Пшэкі з Цыганамі. Праўда, большасць земляў Жмудзякоў гэты слынны ўладар перадаў Фрыцам, бо разумеў, што ад лясных людзей карысці ў гаспадарцы няшмат. Пэўна, з тае прычыны жмудзяцкія нашчадкі і ўважаюць Вітаўта сваім нацыянальным героям, да таго ж, бессаромна пераназваўшы яго на Vytautas’а.
Моцны гаспадарнік, Вітаўт дбаў і пра сацыяльную справядлівасць. Усе былі пры справе. Сяляне дбайна аралі зямлю, гарантавана пакідаючы сабе за гэта большую частку ўраджаю. Жыды сумленна гандлявалі, маючы пры гэтым такія ж правы, як і хрысціяне. Вайскоўцы мужна баранілі родны парог, і па выхадзе ў адстаўку кожнаму ветэрану надавалася шляхецкая годнасць і кавалак зямлі, якую, зрэшты, трэ’ было апрацоўваць.
Гэтая палітыка дала надзіва станоўчы плён. Насельнікі Вялікага княства нарэшце зразумелі, што Бульбаш – гэта гучыць годна і выглядае прыгожа, што ў балотным жыцці ёсць месца для міфаў, метафар і нават цудаў.
Міжнародныя поспехі новай супердзяржавы сталіся проста неверагоднымі; балотныя людзі па праве займелі свой пачэсны пасад мiж народамi. Бульбашоўскія ваяры штогод стала перамагалі ва ўсіх еўрапейскіх рыцарскіх турнірах, бульбашоўскія камерсанты інвеставалі грошы ў найпрыбытковыя суседзскія бізнэсы, бульбашоўскія дыпламаты круцілі шматлікімі басурманскімі ханамі-марыянеткамі. Самога Вітаўта нават запрасілі стаць каралём Чэхіі, але манарх-патрыёт катэгарычна адмовіўся ад зманлівай прапановы.
Рэакцыя міжнароднай супольнасці на поспехі Бульбашыі сталася неадназначнай.
Большасць Хахлоў дагэтуль пакутвала пад басурманскім прыгнётам і з надзеяй паглядала на поўнач. Чарнігаўскія, пераяслаўскія і валынскія князькі штогод прысылалі Вітаўту гурты племянных кабанчыкаў і бочкі з элітнай гарэлкай, просячы даць рады. Натуральна, Бульбашоўскі ўладар шчыра абяцаў вызваліць спадкаемцаў сярэдняга Homo Slavіanikus'а ад вузкавокіх прыгнятальнікаў. Кожны ліст да чарнігаўцаў, пераяслаўцаў і валынянаў традыцыйна канчаўся словамі ще вам, браття молодії, усміхнеться доля!..
Раз-пораз аршанскія абрусы, берасцейскі трыкатаж і гомельскія шпалеры траплялі і ў Кацапстан. Але качэўнікі абсалютна не ведалі прызначэнне гэтых рэчаў і таму з агідай адкідалі непатрэбшчыну.
Неўзабаве жменька качавой інтэлігенцыі таемна звязалася з Вітаўтам з просьбай навярнуць супляменнікаў да аседлага земляробства. Талерантны і памяркоўны Бульбаш неадкладна выправіў у Кацапстан праўдзівы Крыжовы паход, але незвычайны. На ўсход вырушыў гуманітарны канвой, наладаваны косамі-літоўкамі, рыдлёўкамі, капанцамі ды іншым сельскагаспадарчым рыштункам.
У цэнтры Маскоўскага федэральнага ўлуса бульбашоўскую экспедыцыю перанялі некалькі вершнікаў; гэта былі халопы з дворні кацапскага князя. Дазнаўшыся пра мэты візіту, вершнікі запэўнілі, што яны, маўляў, “дваране”, і з тае прычыны працаваць не збіраюцца.
-- У нас нет дворян, у нас все равны! – знізаў плячыма адэпт сацыяльнай роўнасці і ўласнаручна ўзяўся раскладаць на зямлі прывезены спшэнт.
З усіх прыстасаванняў нашчадкі старэйшага Homo Slavіanikus'а ўпадабалі толькі сярпы з малаткамі. Неўзабаве Вітаўт дазнаўся, што масквічы выкарыстоўваюць рыштунак не па прызначэнні: сярпамі яны рэжуць геніталіі, а малаткамі дзяўбуць па галовах.
Але часу на новы Крыжовы паход у Вітаўта не было: на заходняй мяжы Вялікага княства нечакана актывізаваўся агрэсіўны Тэўтонскі блок. Не маючы фармальнай нагоды для абвяшчэння вайны, тагачасны фюрэр пайшоў на гнюсную правакацыю. Фрыцаўская зондэркаманда адлавіла ў памежным гушчары ляснога чалавека з жмудзяцкага племені. Бяскрыўднага небараку пасадзілі ў жалезную клетку і павезлі ў Ватыкан, дзе падчас аўдыенцыі ў папскім палацы зладзілі адмысловую інсталяцыю.
Пантыфік вельмі прыхільна ставіўся да Вітаўта. Але ж падступныя Фрыцы ведалі, як здэскрэдытаваць бульбашоўскага лідара. Ціхамірны жмудзяк лыпнуў на Папу рахманымі вачыма і ветліва прывітаўся:
-- Labas vakaras!
Перакладчык-тэўтон неадкладна схлусіў: -- Гэты паганы Лабус выказаў жаданне паставіць ракам Вас, Ваша Свяцейшаства!
Папа зніякавеў, і гнюсныя Фрыцы навыперадкі кінуліся даводзіць, што такі вось пушчанскі дзікун і ёсць тыповым прадстаўніком Бульбашоўскай дзяржавы. Падмануты Паныфік шчыра жахнуўся і неадкладна блаславіў тэўтонаў на вайну з Вялікім Княствам.
У грандыёзнай Грунвальдскай бітве закаваныя ў жалеза рыцары былі бязлітасна знішчаныя аб’яднанымі сіламі Бульбашоў, Пшэкаў, Хахлоў і нават Жмудзякоў. На ўзорна-паказальны закалот у якасці ганаровага госця быў запрошаны хан Тахтамыш. Адразу з Грунвальдскага поля ўражаны Басурманін паспяшаўся ў Кіеў. Там ён сабраў вузкавокіх паплечнікаў і сумленна расказаў пра ўбачанае. Паганцы настолькі напалохаліся непераможнага Бульбаша, што неадкладна кінулі прыгнятаць хахляцкіх земляробаў. Улада над краем натуральна перайшла да Вітаўта; самі ж Басурмане пабеглі ў родныя азіяцкія стэпы.
Па дарозе на ўсход Тахтамыш мімаходзь спаліў на попел Маскву, бо разумеў лепш за іншых: і гарады, і гаспадарчы рыштунак праўдзівым качэўнікам без дайпатрэбы.
Ладдзя роспачы
(…)
Редкая птица

Тым часам спарахнелая Бізантыйская імперыя, што самаабвесцілася “Другім Рымам”, кацілася да лагічнага скону. Імперыя выжывала адно дзякуючы папулярнаму тагачаснаму энэрганосьбіту, так званаму “грэцкаму агню”. У краіне панавалі суцэльная карупцыя, азіяцкае гультайства і вычварная разбэста. Імператар, ягоныя дэспаты і нават сам Патрыярх захраслі ў пыхлівай раскошы. Нацыянальнай адметнасцю канстанцінопальскай палітычнай эліты была шалёная нянавісць да заходняга хрысціянства, заходняга ладу жыцця і еўраатлантычных каштоўнасцяў. Пры гэтым канстанцінопальскія VIPы аддавалі перавагу выключна міланскай зброі, фларэнтыйскім габеленам і бургундскаму віну, бо бізантыйскае людства традыцыйна ненавідзела працу і колькі стагоддзяў было ўжо няздатнае да стварэння нават аддаленых аналагаў.
Сярод шматлікіх патрыяршых наложніц, імперскіх еўнухаў, іпадромных заафілаў і заафілічак неспатольнай прагай да распусты вызначалася пляменніца імператара Канстанціна, клышаногая Сафія Фамінічна Палеалог. Нават увесь корпус імперскай гвардзіі разам са сваімі жарабцамі не маглі спатоліць яе сэксуальных вымаганняў ды садаміцкіх фантазій. Пасля ночы з Фамінічнай у гвардзейцаў не заставалася моцы нават узняць чарку, не кажучы ўжо пра шаблі. І таму ісламісты-чучмэкі, якія прыйшлі з Сярэдняй Азіі, захапілі сталіцу “Другога Рыму” без вялікіх намаганняў. Неўзабаве Сафія Фамінічна пераканалася, што прыхадні вызначаюцца прастатой нораваў, немудрагелістым побытам і не маюць ахвоты да навучання распусце.
Незадаволеная чучмэкамі Сафія ўцякла спярша да таты – суворага дэспата ў Грэцыю, а адтуль морам на ненавісны Захад, у Першы Рым, дзе атабарылася ў рэзідэнцыі Пантыфіка. Звыклы да ўсяго папскі двор з жахам назіраў за растленнем біскупаў, спакушэннем хлопчыкаў-міністрантаў і гвалтаваннем папскіх гвардзейцаў. А таму на пазачарговым паседжанні кансісторыі паўстала натуральнае пытанне -- як пазбыцца высокароднай вычварэнкі? Айцы царквы прапаноўвалі і паціху ўтапіць Фамінічну ў антычнай клаацы, і скінуць з Тарпейскай скалы, і нават падсунуць ёй у спачывальню атручаны фалаімітатар з маржовага біўня... Перамагла, аднак, больш гуманістычная прапанова кардынала Бісарыёна: выдаць Сафію замуж куды падалей -- у адну з краінаў “трэцяга свету”. Неўзабаве папскае пасольства са шчодрым пасагам выправілася на Ўсход.
Першай краінай, прыдатнай для задуманага, сталася Бульбашыя. Як толькі Сафія з’явілася ў замку тамтэйшага князя Казіміра, то адразу ж пачала неабачліва дакляраваць нянавісць да Захаду і еўрапейскай цноты:
-- Еўропа мяне не задавальняе!
-- А ў нас тут акурат цэнтр Еўропы, -- знізаў плячыма Казімір і загадаў выгнаць клышаногую Фамінічну.
Тады знерваваны кардынал Бісарыён, які штоноч адбіваўся ад нахабнай распусніцы, скіраваў на поўдзень – да Кіева, дзе ў той час намеснічаў бульбашоўскі князь Гаштольд. Ягоныя пунктуальнасць і любоў да парадку пакуль што стрымлівалі прыродны хахляцкі анархізм. Але з’яўленне Сафіі адразу ўнесла ў кіраванне Хахляндыяй суцэльны хаос.
Бізантыйка неадкладна раскінула на кіеўскім Майдане вялікі намёт-бардэль з дынастычным сымболем Палеалогаў – дзьвюхгаловым арлом. Цэлыя натоўпы Хахлоў збіраліся на Майдане, каб падзівіцца на птушку-мутанта.
-- Редкая птица долетит до середины Днепра! – быў агульны прысуд.
Тым часам Фамінішна, абазнаная ў імперскай арніталогіі, спакваля пачала навучаць нашчадкаў сярэдняга Homo Slavіanikus'а ўсялякай бізантыйшчыне. На намёце-бардэлі, акурат пад дзіўнай птушкай, яна расцягнула рэкламны банер:“В цій хаті своя правда й сила, і воля!..” Кардынал Бісарыён спрабаваў было пратэставаць, але па мясцовай завядзёнцы яго накармілі і напаілі так, што ён колькі дзён не мог выбрацца з-за стала.
Бізантыйская разбэста пакрысе захоплівала цнатлівых Хахлоў. Ці не ва ўсіх шынках і корчмах сляпыя бандурысты спявалі модны хіт: «На Майдані коло церкви революція іде...» І ўсе разумелі, што размова вядзецца пра рэвалюцыю сэксуальную.
Тыя Хахлы, якія ўпадабалі бізантыйскую распусту, атабарыліся пераважна на левабярэжжы Дняпра. Яны і дагэтуль сантыментальна паглядаюць на Ўсход і, пабачыўшы дзьвюхгаловага мутанта, пажадліва чухаюцца. Тыя, хто не паддаўся азіяцкаму вычварэнству, жывуць збольшага на правым беразе. Яны паважаюць цноту, захоўваюць ідэнтычнасць і разумеюць сваю тоеснасць з цывілізаванай Еўропай.
Невядома, чым скончылася б тагачасная рэвалюцыя на Майдане, але ад чарговай “руіны” Хахляндыю, як і мае быць, уратавалі тамтэйшыя жанчыны. Яны з рагачамі і патаўпешкамі ў руках абклалі намётавы бардэль, разагналі сваіх мужыкоў па хатах і выцягнулі за валасы клышаногую. Пасля чаго выкачалі яе у свіным смальцы і курыных пёрках, ды скацілі з Уладзімірскага ўзвозу.
Кардыналу Бісарыёну засталося адно – кіравацца на Ўсход.
Кацацапстанам на той час уладарыў пыхлівы князь Іван Вялікі. Тоеснасць поглядаў бізантыйскіх і кацапскіх азіятаў неадкладна дала плён. Нянавісць да працы, любоў да хлусні і паталагічная пагарда да ўсяго заходняга (апроч тамтэйшых выгодаў жыцця), адразу ж зблізіла распусную Фамінічну і змрочнага Івана. Так редкая птица і атабарылася на Ўсходзе, дзе яшчэ доўга палохала сваім выглядам цывілізаваныя народы.
Маладыя гады, маладыя жаданні…

(…) Матчын дар

(…) І в найми душі віддали!..

(…) Блакіт і золата

(…) Сцяпан – вялікі пан

(…) Оgniem i mieczem

(…) Розпрягайте, хлопці, коней!

(…) Generation “Г”

Выгнанне з Масквы бульбашоўска-хахляцка-пшэцкіх цывілізатараў тамтэйшыя гісторыкі-рэвізіяністы цынічна назвалі окончанием смутного времени. Спраўдзіліся найгоршыя страхі Льва Іванавіча Сапегі: пакінутыя без пільнага дагляду Кацапы распачалі грандыёзную п’янку, якая доўжылася бесперапынна колькі гадоў.
Як і мае быць, увесь гэты час зверскі п’яныя насельнікі Кацапстану хаатычна ўступалі ў полавыя стасункі з усімі без выключэння самкамі роднай фауны, а таксама адзін з адным. Вялікая таямніца зачацця масава адбывалася на хатах, у лясах, у палях, ў кабаках, у прыдарожных хмызах, пад плотамі і, натуральна, у малінах. Хціўцы былі неабазнаныя ў кантрацэптывах, і таму неўзабаве Кацапстан напаткаў праўдзівы дэмаграфічны выбух; на свет з’явілася цэлае пакаленне байструкоў, зачатых выпадковымі сэкс-партнёрамі выключна ў п’яным стане.
Натуральна, прадстаўнікі пасляваеннага бэбі-бума выглядалі несамавіта, рыхтык, не мышонок, не лягушка, а неведома зверюшка. Усе яны пераўзыходзілі папярэднікаў нематываванай агрэсіўнасцю і любоўю да статкавага ладу жыцця, але ж значна саступалі ім у інтэлекце і здольнасці да навучання.
Адметнымі рысамі новага пакалення сталіся імпульсіўнасць мыслення і абсалютная ірацыянальнасць учынкаў. Баярын эпохі Івана Жахлівага краў гранчак з кабака, каб жлукціць з яго ў цераме; “новы кацап” зазвычай біў прыўлашчаны посуд аб сцяну. Сталбавы дваранін часоў Барыса Гадунова паскудзіў на суседскі ганак, каб па-сяброўску пацвяліць гаспадара; наступнае пакаленне серыла адразу за ўласным парогам. Старакацапскія ваяводы ладзілі акты міжнароднай агрэсіі выключна для пашырэння выпасаў царскага быдла; іх жа наступнікі проста бессэнсоўна знішчалі ўсё, што траплялася на вочы.
Бульбашоўска-хахляцкі навуковец Мялеці Сматрыцкі, які наведаў тагачасную Маскву, пакінуў цікавыя нататкі пра побыт і норавы новых маладзёнаў.
“Улюбёным іх заняткам ёсць рабаванне самотных мінакоў у цёмных завулках, на каторых нападаюць выключна зграяй. Адабраныя грошы выдаткоўваюцца пераважна на сланечнікавыя лузганкі, якіх сярэднестатыстычны кацапчык спажывае да пуда ў дзень, і на паскуднае пойла “пивасик”, якога ён выпівае да бочкі за вечар”.
“Напіваючыся, яны сядаюць у кола на кукішкі і размаўляюць мовай, незразумелай нават старэйшаму пакаленню Кацапаў. Універсальная фраза “а хули!” можа азначаць і здзіўленне, і захапленне, і нават пагарду. Зварот “алё, мужык!” перакладаецца як “ці можна звярнуцца да вельмішаноўнага спадара?”. Вокліч “ну и шмара, нуёпт!” ёсць найвышэйшай ацэнкай прыгожай і пекнай паненкі. Пытанне “чё бухнуць, чтоб не тагонах?” -- гжэчная просьба да крамніка парэкамендаваць якісь шляхотны напой. Сваіх сябрукоў маладзёны называюць выключна “земеля”, “братэла”,”слыш” і “эй”, у залежнасці ад сацыяльнага статусу суразмоўцы”.
“Абсалютна ўсе маладыя Кацапы – заўзятыя прыхільнікі мінету і кунілінгусу. Камунікатыўныя сувязі паміж мужчынамі і жанчынамі і нават паміж мужчынамі і мужчынамі яны называюць не мовай, а “языком”, прытым саманадзейна ўважаюць, што іх кацапскі “язык” – самы великий и могучий у цэлым свеце. Некаторыя вычварэнцы нават сцвярджаюць, што іх язык до Киева доведет.
“Гэтыя маладзёны вызначаюцца ўхвальнай схільнасцю да выяўленчага мастацтва. Сцены сваіх дамоў яны аздабляюць шматлікімі карцінкамі выключна непрыстойнага зместу, а сваё цела – сінімі татуіжамі, якія выкалваюць пераважна ў стралецкім войску і на шматлікіх зонах”
“Усе яны – надзвычайныя патрыёты сваёй краіны. Па святах, якіх у Кацапстане налічваецца 364 у календарным годзе і якія называюцца там “праздниками”, маладыя людзі традыцыйна збіраюцца пад амбасадамі заходніх дзяржаваў і хорам равуць так званыя кричалки, у якіх сваеасабліва ацэньваюць заходнюю палітыку і заходні лад жыцця. Найбольш палымяныя патрыёты кідаюцца ў вокны амбасадаў уласнымі фекаліямі”.
“Новае пакаленне вызначаецца надзвычайна кепскай памяццю. Маладзёны не ў змозе засвоіць нават назоў уласнай краіны – Кацапстан. Куды больш папулярны назоў “РАША” (ад абрэвіатуры галоўнай кричалки -- “Рабуй, Анэксуй, Шалей, Абражай!”)
“Зранку маладзёны гупаюцца ў дзверы адзін адному з просьбаю пахмяліцца. Не знаходзячы ранішняй чаркі, яны ізноў гжэчна просяць грошы у мінакоў, якіх называюць лохами, а сам занятак гоп-стопом. З усіх гэтых прычынаў яны і самаіндэтэфікуюцца, як “гопники”, “гопы” і “гопота”. Паводле апошняга перапісу, гопнікі складаюць да 99, 98% адсоткаў ад рэпардуктыўнага насельніцтва Кацапстану”.
Разумны Мелецій не ўгледзеў галоўнага: пакаленне гопнікаў, якое выйшла на гістарычную арэну, імкліва набірала вагу. Нашчадкі старэйшага Homo Slavіanikus’а, якія ўмелі хоць крыху думаць і аналізаваць, сталіся тупіковай галіною гістарычнага развіцця.
Неўзабаве гапаты крытычна пабольшала не толькі на вуліцах і ў кабаках, але і ў Думе, у царкоўных колах і асабліва ў Крамлі. Усе без выключэння, кацапскія манархі спрыялі гэтаму сацыяльна блізкаму элементу.
Цар Аляксей Міхайлавіч, які ўвайшоў у гісторыю, як “Гопнік Цішайшы”, аднавіў стары нацыянальны праект – “Пашырэнне ісконна кацапскіх земляў”. Шматлікія экспедыцыі былі скіраваныя ў Сібір. Так, знаны гопнік Дзяжнёў захапіў незлічоныя тэрыторыі, павыразаў амаль усіх тубыльцаў, а ацалелых прымусіў плаціць даніну футрам, пойлам, воблай і дзеўкамі. На ўсіх шляхах заваёўнікі збудавалі шматлікія блок-пасты, якія назвалі “астрогамі”. Пазнейшыя кацапскія гісторыкі аднадушныя: паняволенне Сібіры прынесла ў край культуру, цывілізацыю, усеагульны росквіт і дабрабыт.
Але ж кацапская гапата множылася ў геаметрычнай прагрэсіі. Яны ладзілі шматлікія “Саляныя”, “Медзяныя”, “разінскія” ды іншыя бунты і станавіліся небяспечнымі нават для кацапскага царызму. І тады Аляксей Міхайлавіч вырашыў нацкаваць п’яную татуіраваную хеўру на ненавісны Захад.
Ты ж мене підманула, ты ж мене підвела...

(…) ...з пароды рэнегатаў і дэгенератаў

(…) Окно в Европу

(…) Za wolność naszą i waszą!

(…) Кохайтеся, чорнобриві, та не з москолями...

(…) Pan Tadewusz

(…) Наука ненависти

(…) …кровавую пищу клюет под окном!

(…) Коли потяг у даль загуркоче…

Пасля адрачэння імператара-людажэра Мікалая Крывавага і развалу Кацапскай імперыі да верху пнуліся сотні партый і тысячы лідараў. Перамагла, аднак, жменька крывасмокаў-радыкалістаў, якая і захапіла ўладу дзякуючы берлінскім грантам.
Тым часам мешканцы былой імперыі радасна разбягаліся ад пецярбургска-маскоўскіх канібалаў па сваіх хутарах, балотных выспах, юртах, саклях, кішлаках і нават пячорах. Але крывасмокі новай фармацыі здолелі адлавіць ці не большасць уцекачоў. Каго падманам, а каго і з мусу пасадлілі ў даўжэзны цягнік, які нібыта ішоў па маршруце “Сённяшні дзень – Светлая будучыня” і шчыльна пазачынялі ўсе дзверы. Свіснуў раз, свіснуў два шустры паравозік, і павёз, і павёз за возікам возік.
Жахлівы чорны лакаматыў, аздоблены чырвонай зоркай і кумачовым лозунгам “Людажэры ўсіх краін, яднайцеся!”, цягнуў за сабой безліч вагонаў. Непасрэдна да паравоза чапляўся агромністы вагон-зак, куды ахова зганяла ўсіх нязгодных з раскладам і накірункам. Наступным каціўся вагон-рэстарацыя, у якім чыгуначная эліта жэрла найбольш апетытны кантынгент з вагон-зака; неўпадабаных проста кідалі ў паравозную топку. Каб водар смажанага мяса з рэстарацыі і смурод перапаленых костак з топкі не сягаў чыгуначных станцый, крывасмокі-адмыслоўцы скляпалі шчыльныя сталёвыя фіранкі, якія назвалі “жалезнай заслонай” і насунулі на вокны.
Кіраўніцтва з машыністаў, качагараў і ахоўнікаў вагон-зака жыло ў штабным СВ, наведваць каторы ўсім астатнім пасажырам катэгарычна забаранялася. Наступныя вагоны фармаваліся паводле нацыянальнага прынцыпу: вагон Кацапаў, вагон Хахлоў, вагон Бульбашоў, вагоны Чурак, Хачаў, Урукаў… Кожны такі вагон узначальваў дасведчаны праваднік, прызначаны непасрэдна з СВ; менавіта ён і размяркоўваў баланду з буфета. Усім без выключэння пасажырам штовечар налівалі па шклянцы гарэлкі -- падпітыя амаль не аказвалі супраціву, калі іх цягнулі ў топку. Але ж і саміх праваднікоў пільнавалі суворыя ахоўнікі з касцетамі, фінкамі, пісталетамі і аўтаматамі. Каб шлях да Светлай будучыні не падаўся сумным, у штабным вагоне прыдумалі захапляльную гульню: “настучы на падарожніка раней, чым ён настучыць на цябе”. Да купэ праваднікоў адразу пашнураваліся шалёныя чэргі.
Уцячы з цягніка ці нават праветрыць вагон было амаль немагчыма: ахова страляла без папярэджання нават пры сціплай спробе апусціць шкло. Сам жа цягнік замыкала вялізная бронеплатформа з кулямётамі, самалётамі і танкамі.
Вагоны шли привычной линией, подрагивали и скрипели. Грукалі нажы на кухні, у паравозную топку валіліся ўсё новыя і новыя насельнікі вагон-зака. Праўда, некаторыя маральныя ахвяры кшталту кацапа Шаламава гучна абураліся – маўляў, людажэрства супярэчыць нашым нацыянальным трыдыцыям, і таму мы не жадаем лезці ані ў паравозную топку, ані на патэльню вагона-рэстарацыі. Самыя адважныя нават дэкляравалі, што чыгуначны састаў ім абсалютна чужы, а іх родны край зараз далёка, бы тыя бацькаўскія гоні. Для падобных скептыкаў чытаўся выхаваўчы спецкурс – маўляў, можеш вибирати друзів і дружину, вибрати не можна тільки Батьківщину, ваша сапраўдная Радзіма -- паравозная топка і кухарскі стол, так што пра іншы выбар і не думайце. Нарэшце ў СВ скемілі: каб пазбегнуць форс-мажораў і надалей, усе нацыянальныя адметнасці трэба бязлітасна вынішчыць, а саміх пасажыраў уніфікаваць. Так была прыдуманая новая нацыянальнасць Bydlarus Vulgarus, якая ставіла за мэту татальнае адмаўленне ад уласных традыцый, спадчыны продкаў і нават уласнае мовы. Першымі ў гэтыю чыгуначная супольнасць запісаліся былыя Бульбашы, бо многім з іх надта хацелася наблізіцца да вагона-рэстарацыі.
Машыністы некаторых сустэчных цягнікоў выклікалі ў СВ суцэльную агіду, а некаторыя -- наадварот, шчырую ідэйную павагу.
Галоўным ворагам цягніка з чырвонай зоркай былі абвешчаныя амерыканскія і еўрапейскія лакаматывы. І хаця абсалютная большасць Bydlarus Vulgarus ніколі не выходзіла са сваіх купэ, па ўсім цягніку ад рана да рана лаялі амерыканцаў і еўрапейцаў за антысанітарыю ў іх занядбаных вагонах і няправільны накірунак.
А вось лакаматыў па маршруце “Сённяшні дзень – Тысячагадовы Райх”, аздоблены тэўтонскім крыжам, выглядаў у вачах чырвоназорных машыністаў надта ўжо сімпатычным. Сяброўства з тэўтонскімі качагарамі-машыністамі спрычынілася да падзелу сціплага пшэцкага цягніка, які, стоячы на запасным шляху, нават нікуды і не рухаўся. У той жа час чырвоназорны цягнік падоўжыўся і на тры балтыйскія вагоны. Каб улагодзіць новых пасажыраў-Жмудзякоў, крывасмокі з СВ вырашылі падарыць ім ці не лепшае бульбашоўскае купэ “Вільня”; якое Жмудзякі неадкладна пераназвалі на “Вільнюс”.
Невядома, якія яшчэ падзелы маглі напаткаць сусветныя лакаматыўныя дэпо, але ж раптам машыніст тэўтонскага паравоза скіраваў свой цягнік акурат насустрач лакаматыву з чырвонай зоркай. Пасля доўгага і крывавага супрацьстаяння цягнік Bydlarus Vulgarus пусціў пад адхон ідэалагічна блізкі тэўтонскі састаў. Да паравоза з чырвонай зоркай далучылася процьма новых вагонаў з Цэнтральнай Еўропы…
Час ляцеў, за вокнамі праплывалі абрыдлыя дзесяцігоддзямі краявіды. Састарэлыя кулямёты і танкі на бронепляцоўцы змянілі атамныя бомбы з балістычнымі ракетамі. Радыёкропка са штабнога вагона паведамляла штораніцы: Светлая будучыня зусім блізка, яе ўжо відно з паравознай кабіны. Але ж пасажыры моцна засумняваліся: маўляў, гэтую перадачу мы чуем шмат гадоў, але жыццё тым часам толькі пагаршаецца: з вагонных буфетаў пакрысе знікае каўбаса, а гарэлка становіцца зусім нясмачнай. Некаторыя радыкалы нават уважалі, што цягнік насамрэч даўно загнаны ў тупік, а рух адно ўдаюць прапагандысты і агітатары, якія стаяць на пероне за вокнамі і сінхронна махаюць галінкамі. Большасць жа была перакананай, што цягнік проста ідзе па коле.
У канчатковую мэту вандроўкі пераставалі верыць нават самыя дурныя пасажыры з былых Бульбашоў. Эліта з СВ – і тое нападпітку зацягвала трагічнае: “Товарищ, я вахты не в силах стоять, -- сказал кочегар кочегару, -- огни в моей топке совсем не горят, в котлах не сдержать больше пару…” Узброеная ахова загрузла ў маральна-побытавай распусце і таму выглядала больш памяркоўнай. Скарыстаўшы гэта, некаторыя чыгуначнікі саскоквалі на станцыях, каб перасесці ў камфортныя еўрапейскія электравозы і хуткасныя амерыканскія экспрэсы.
Нарэшце, чарговая змена машыністаў адкрыта заявіла, што расклад няправільны, але ва ўсім вінаватыя не яны, а стрэлачнікі, якія пусцілі цягнік у адваротным накірунку. Ахова канчаткова запіла, вагоны захісталіся, самыя адважныя пасажыры паапускалі вокны з каламутным шклом і нават паскідалі сталёвыя фіранкі. Дзівосныя краявіды і свежае паветра назаўсёды агламошыла вагонных сядзельцаў...
Але ж апошняй кропкай сталася закрыццё буфетаў. Аднойчы ўвечары падарожнікаў агламошыла радыяграма са штабнога вагона: у цягніку ўводзіцца “сухі закон”. Зляканае людства кінулася да праваднікоў, і тыя пацьвердзілі жахлівую навіну. Зрэшты, прычынай антыалкагольнай кампаніі стаўся не клопат пра здароўе пасажыраў; проста ў бойлерах СВ скончылася сырая нафта, з якой традыцыйна выраблялі гарэлку для людства.
Як і мае быць, праз колькі гадзінаў пасажыры працверазелі і адразу згадалі, што яны ніякія не Bydlarus Vulgarus, а Кацапы, Хахлы, Чэбурэкі, Хачы, Чуркі і нават Бульбашы. Стомленыя доўгай дарогай падарожнікі хуценька паадчаплялі свае вагоны і перасунулі іх на нацыянальныя рэйкі.
Аднак раптоўную свабоду атрымалі не толькі паспалітыя пасажыры, але і шматлікія ахоўнікі спецвагонаў. Спрактыкаваныя забойцы, маньякі, садысты, людажэры і крывасмокі, абвешаныя размаітай зброяй, прычапіліся да нацыянальных вагонаў і нават сталіся ў некаторых пажыццёвымі праваднікамі.
Пайсці і не вярнуцца

(…) Год нулявы
 
 
( 7 выказваньняў — Post a new comment )
Літвін культуры рускай[info]pgrigas on October 8th, 2009 01:11 pm (UTC)
Дзякуй, пачытаем!
Але дазволю даць табе адну параду. У ЖЖ існуе такое паняцьце, як "схаваць пад кат". Гэта азначае, што ў сваёй фрэндстужцы ты бачыш толькі часткі вялікіх пастоў сваіх фрэндоў, а калі гэты матэрыал цябе зацікавіць, дык тады ты можаш цалкам вызваць яго на экран.
Зразумела, каб гэта атрымалася, той, хто робіць гэты пост, павінны паклапаціцца і зрабіць гэты самы "кат". На панэлі, што знаходзіцца над ваконцам, дзе размяшчаюць пажаданы матэрыал, існуе для гэтага адпаведная кнопка.

Дарэчы, мяне такое ня вельмі турбуе - у мяне інтэрнэт хуткі і безлімітавы, але я падумаў, што большась беларускамоўных хвалюе так званы "трафік".
ahromenka[info]ahromenka on October 8th, 2009 01:14 pm (UTC)
Яўген, дзякуй. Пакуль яшчэ з "катамі" ды іншым не разабраўся, часу бракуе. Мо парапраўлю, як разьбярусь.
Літвін культуры рускай[info]pgrigas on October 12th, 2009 11:02 pm (UTC)
Па-беларуску, падрабязна

Як выкарыстоўваць lj-cut? Якія яшчэ існуюць спэцыфічныя для LiveJournal тэгі?
http://www.livejournal.com/support/faqbrowse.bml?faqid=75
ahromenka[info]ahromenka on October 12th, 2009 11:21 pm (UTC)
Дзяк, патрохі разьбіраюся...
balachon[info]balachon on October 8th, 2009 01:41 pm (UTC)
о, гатовая вокладка?)
budzimir[info]budzimir on October 10th, 2009 12:28 am (UTC)
Офф.
Працытаваў вас у аглядзе блогасфэры.
ahromenka[info]ahromenka on October 10th, 2009 09:42 am (UTC)
Re: Офф.
Дзякуй.
 
 

Advertisement

Customize