12

[info]ahromenka


Уладзіслаў Ахроменка


Previous Entry Add to Memories Share Next Entry
Актуальнае
12
[info]ahromenka
Чарнігаў, сёмая раніцы, невялічкая крамніца – адзіная, дзе ў такі час можна набыць цыгарэты, цукеркі, марозіва ды іншую драбязу. Ад самога раньня пад крамай тусуюцца наркаманы, бо ўначы колюцца і кайфуюць, а потым іх на салодкае прабівае.

Падыходжу да крамы. Каля ўвахода – двое сколатых наркошаў з адпаведнымі тварамі, па чарзе аблізваюць пламбір.

Адзін:

-- От усе ад грыпу сканаюць, толькі мы адныя з табой застанемся! – мроіць першы.

-- Чаму? – не дае веры другі.

-- У нас арганізмы зусім іншыя…

Пауза. Першы наркоша перадае марозіва другому.

-- А мене так здаецца, што ўвесь гэты сьвіны грып – з Захаду! – другі наркаман аблізвае пальцы. -- Спецом да нас завезены!

-- Во-во. Усе гэтыя ціпа еўрапейцы… такія лохі! – пададжаецца другі наркаман. – Я за іх галасаваць ня буду!

(Deleted comment)
Мазгоў тамака няма. Дакладна.

і ў такім стане бесталковасьці ў іх яшчэ ёсьць нейкае адчуваньне вартасьці...

Баюся, тамака стан не бесталковасьці, а праўдзівай нірваны.

You are viewing [info]ahromenka's journal