12

ahromenka


Уладзіслаў Ахроменка


Далучайцеся, і будзе вам шчасце!
12
ahromenka
Сябры, прыяцелі, фрэнды і проста выпадковыя людзі ўсіх мажлівых сексуальных арыентацый, акрамя прарасейскай. Далучайцеся, і будзе вам шчасце!


Чыста гомельская гісторыя
12
ahromenka
Восень 1964 г., Гомель, аўтобус “з цэнтра” каціць у р-н Аэрадрома (тады ён яшчэ не быў мікрараёнам “Стары Аэрадром”). Насупраць таго Аэрадрома калісь стаяў пасёлак, які называўся “Красны Акцябр” (менавіта так).
На задняй пляцоўцы – прыгожая цяжарная беларуска і немаладая яўрэйка інтэлігентнага экстэр’еру. Усе месцы занятыя. На сядзячцы “на траіх” – двое яўрэяў базарна-хабёльскага выгляду, прытым адзінае вольнае месца займае грувасткая валіза, якая стаіць проста паміж хабламі. Інтэлігентная яўрэйка інтэлігентна просіць: калі ласка, саступіце месца цяжарнай! Яўрэі-хаблы абурана сіпяць: а-ёй, а што, мы павінны валізу на брудную падлогу ставіць?! А потым яе мыць? Пастаіць брухатая! Вось мы ў яе ўзросце! Прытым сіпяць на ідыш, які тады яшчэ можна было пачуць у Гомелі…
Што вы думаеце, зрабіла тая інтэлігентка? Стала абурацца, скінула валізу, вырашыла апеляваць да грамадскасці аўтобуса? Не! Яна пачала голасна і артыкулятыўна, на ўвесь аўтобус, перакладаць непісьменны ідыш тых хаблоў на класічны ідыш Ізі Харыка і Хаіма Бялыка.
Што, на вашу думку, зрабілі хаблы-яўрэі? Абурыліся? Скінулі валізу на падлогу?
Не. Яны проста сыйшлі на бліжэйшым прыпынку разам са сваёй паганай валізай. Спадзяюся, ім проста стала сорамна…
…Беларуска, з-за каторай распачалася гэтая філалагічная спрэчка, была мая маці, і цяжарная яна была мною. А вынаходлівую інтэлігентку звалі Фіра Маісееўна. Гэта была сяброўка маёй бабулі яшчэ “здарэвалюцыі”, і яе ўважалі лепшым педыятрам Гомеля.
Такім быў першы ўрок дбайнага стаўлення да Слова, які я атрымаў яшчэ да нараджэння.

Літанкета Свабоды: Уладзіслаў Ахроменка
12
ahromenka

Літанкета Свабоды: Уладзіслаў Ахроменка

Як не здрадзіць Радзіме
12
ahromenka
Уявіце: Вы - грамадзянянін Расеі.
І вось прачынаецеся Вы зрання ў пгт. Мурыгіна Кіраўскай вобласці. За сцяной злева – муж імпэтна б’е жонку, якае не хоча зрабіць аборт ці то ад цесця, ці то ад пляменніка. За сцяной зправа – сын лупцуе маці за адмову даць на апахмел. Уключаеце тэлевізар. А там чарговыя навіны з серыі “ачетамухохов?”, дзе расказваюць пра размаітых “бандэр”. Прытым, аказваецца, “бандэрам” насамрэч быць вельмі класна. Яны ходзяць з зухаватымі свастыкамі-татуіжамі, рыхтык, як у суседа-гопніка з першага паверха, якога Вы баіцеся і якому заўжды саступіце чаргу за бухлом. Яны публічна паляць кнігі Талстога і Пушкіна, творчасцю якіх Вас атруцілі яшчэ ў школе. Яны з радасцю забіваюць рускіх высокапасадоўцаў, якіх Вы проста ненавідзіце з дзяцінства: усіх гэтых мянтоў, ФСБшнікаў, журналюг, ідэолагаў ды іншых начальнікаў ЖРЭУ. Больш за тое: тыя “бандэры” непасрэдна перад забойствам яшчэ тых мянтоў і катуюць рытуальным гейскім «опусканием» проста ў анал! І ўсё – за прыўкрасныя амерыканскія даляры жыда-масонаў з Дзярждэпу, а чмошнік Абама, як праўдзівы лох, яшчэ і прэмію можа за такое даць!
Вы зайздросціце бандэрам? Правільна!
Быць бандэрай – вясёла, прыемна і, галоўнае, прыбыткова: кожны анальны акт ненавіснаму суседу аплачваецца піндосамі асобна.
І вось ужо Вашая рука цягнецца да кішэні, дзе за падкладкай шаргацяць апошнія заначаныя сторублёўкі…
У краму “24 часа”?
Не!
У “Хозтовары”, за фарбамі жоўтага і сінега колераў: распісаць пад’езд "Слава Україні" і загітаваць навакольных пацаноў у “бандэры”: пахваляцца свастыкамі, смажыць мянтоў на вогнішчы з кніг і апускаць усіх няправільных рускіх (а яны ўсе няправільныя).
І толькі экзэстэнцыйны патрыятызм, замацаваны праваслаўнымі скрэпамі, прымушае Вас накупіць поўныя кішэні бухла, зачыніцца на кухні і нажлукціцца да тае ступені, калі Вы ўжо не ў стане дацягнуцца да тэлевізійнага пульта, дзе Вас зноў і зноў будуць падступна агітаваць стаць “бандэрам”…
Бухло ў Расеі - адзіны спосаб не здрадзіць Радзіме і застацца самім сабой.

Пра рускую гейропу
12
ahromenka
Сістэмныя абвінавачванні “Гейропы” ў свядомым гамесексуалізме, як папулярная расейская лаянка “підар”/”підарас”, як і зацятая зацыкленасць на “нашы дзеды парвалі ачко підарам-фашыстам”, як і процьма іншых расейскіх візуальных, вербальных, рэкламных і размоўных акцэнтаў на гамесексуалізме, сведчаць толькі пра адно.
Гэта падсвядомая, але відавочная сублімацыя жаданняў міліёнаў рускіх людзей.
Гэта патаемная мара сучаснага расейскага грамадства пра калектыўны і брутальны гамасексуальны акт. Прытым - відавочна ў пасіўнае якасці.
Актуальная тэма для сучаснага беларускага рамана па фрэйдысцкіх матывах, між іншым…

З перачытанага
12
ahromenka
Перачытаўшы “Леўшуна” Мікалая Сямёнавіча Ляскова, прыйшоў да трох высноваў:
а) падкоўваць трэба коней, а не блых;
б) блых усё ж такі правільна труціць дыхлафосам, а не падкоўваць;
в) а вось расейскую зброю сапраўды лепш чысціць цэглай і каб усяляк псаваць, інакш усходнія суседзі будуць калчыць нашых коней і разводзіць у нас падкаваных монстраў-крывасмокаў.

ПРА ДУХОЎНАСЦЬ І ШТУЧНЫЯ ЧЭЛЯСЫ
12
ahromenka
Калісь, напачатку дзевяностых, я жыў у слынным горадзе Тбілісі, на небагатай інтэрнацыянальнай ўскраіне, якая называлася “Мэрвэ полхшчы” (“Восьмы полк”). Сярод каларытных суседзяў – шаўцоў, краўцоў, прадавачак, аўтаслесараў і дробных вулічных злодзеяў, -- быў адзін зусім незабыўны тыпаж: цётка Хасмік. Мела яна армянскае прозвішча Манукян, але ж была чыстароўнай курдзянкай. Гадавала трох сыноў, выпякала нейкія піражкі на продаж, а мяне называла выключна “Беларус-балікджян!”
І вось гэтая цётка Хасмік запрасіла мяне ў горад Марнэўлі, непадалёк Тбілісі, на дзень народзінаў свайго таты, якому споўнілася семьдзесят. Тата гасцінна пераняў мяне ў Марнэўлі, пасадзіў за святочны стол бліжэй да сябе. Наліў чарку чачы і завёў размову “за жыццё”. То бок: пра грошы, пра бізнэс і, натуральна пра жанчын. Не ведаю, чым я таму старому спадабаўся, але бліжэй да вечара паказаў ён мне цікавую драўляную прыладу, у якой я пазнаў выштукаваны драўляны чэляс. А стары курд мне і стлумачыў: маўляў, беларус-балікджян, я ўжо сам з жанчынай не магу, дык бач ты, драўляны чэляс замовіў, каб жонцы нагадваць па начах пра сваё існаванне. А ў мяне яшчэ нестарыя суседкі ёсць, дык паслухай…
…Не ведаю, як каму, але мне гэтая гісторыя з драўляным чэлясам чамусь моцна нагадвае сучасную Расею з яе “рускім мірам”. Агідная імпатэнтная руіна, няздольная ані задаволіць, ані прывабіць, ані нават уласны фалаімітатар зрабіць. Адзінае выйсце – замовіць штучны чэляс якім кітайцам, расфарбаваць яго ў колер каларадскай стужачкі, нанесці стараславянскай вяззю словы “дзедываявалі” і “духоўнасць” і пагражаць тым чэлясам усім бліжнім і далёкім суседзям.

Запрашаем! Запрошуємо!
12
ahromenka
УВАГА!
Чарнігаўскія сябры і не толькі чарнігаўскія! 25 сакавіка ў нас, беларусаў, нацыянальнае свята – Дзень Волі. Збіраемся а 19-00 ў пабе “Фальварак”, каля кінатэатра Шчорса (праспект Міра, 20). Культурна закусваем, выпіваем і прамаўляем. Калі ласка, чакаем усіх сяброў!
P. S. Ватнікам лепш не з’яўляцца, бо сярод тутэйшых беларусаў ёсць злосныя бандэраўцы і нават удзельнікі АТО. Журналістам расейскіх тэлеканалаў, як такія, зрэшты, з’явяцца, гарантаваны дабрачы ланчуг і міса “Chappi”.

УВАГА!
Чернігівські друзі і не тільки чернігівські! 25 березня у нас, білорусів, національне свято – День Волі. Збираємося о 19-00 у пабі «Фальварек», біля кінотеатру Щорса (проспект Миру, 20). Культурно випиваємо, єдимо та спілкуємось. Будь ласка, чекаємо на усіх друзів!
P. S. Ватникам краще не з’являтися, бо серед тутешніх білорусів є злісні бандерівці і навіть учасники АТО. Журналістам російських телеканалів, якщо такі прийдуть, гарантовані добрячий ланцюг та миска “Chappi”.

Маскваааааа 2002 год.
12
ahromenka
Спаслаў мне калісь Пан Бог выпрабаванне волі, сумлення і духа – пражыць дзевяць месяцаў у Маскве…
Жыў я ў даволі элітным месцы – ва ўтульным гатэлі “Масфільма”, што па завулку Масфільмаўскім. Пісаў тамака сцэнарый 16-ці серыйнага авантурнага тэлесерыяла, бухаў у “Доме Актора” і прынцыпова навучаў тамтэйшых парцье фразам “Дзень добры, спадар Уладзіслаў!”, “Шчыры дзякуй!” ды “Дабранач!”.
А да мяне, як да сцэнарыста, ці не штодня хадзіў рэжысёр. Сын расстралянага эканаміста з “Прампартыі”, якога ў нейкай працы асабіста крытыкаваў таварыш Сталін, аднакурснік Мікіты Міхалкова, сябра Клары Лучко, вытанчаны спецыяліст па кактэйлях з піва і гарэлкі…
Пры гэтым -- абсалютны “ватнік”: вялікадзяржаўнік, прыхільнік “моцнай рукі” і “выселить всех нерусских из России, потому что они в свой Таджикистан русские доллары высылают!..».
Мне, зрэшты, рэжысёравы погляды похрэну. Мне трэба "ўцюхаць" рускамоўную халтуру, атрымаць грошы і зваліць з тае дзікай Рашы, як брытанскаму культутрэгеру з якой занядбанай афрыканскай калоніі.
А ў масфільмаўскім фае -- такая красамоўная шыльдачка: “Господа кинематографисты, категорически запрещается проносить в номера спиртные напитки и выбрасывать мусор из окон!» Ясна, што і праносяць, і піячуць, і выкідаюць. І я тыя пляшкі ў нумар цягаю, і рэжысёр, і бразгаем гранчакамі пасля працы… але ўсё, ясна справа, складаю ў пакет, каб зрання культурна выкінуць на сметнік.
І вось, недзе паміж 14 і 15 серыяй, узнікае ў нас з рэжысёрам ідэялагічная спрэчка. Ён мне: “белорусы – это те же самые русские, но только третьего сорта, потому что у вас язык дефективный». Я – яму: «русские – наши соседи, точно такие же, как поляки, украинцы, латыши и литовцы, только мы никому не навязываем наши взгляды на русский, польский, украинский или еще какой-нибудь язык, ці мову, калі па-нашаму. Тем болем, что я свой язык не прикусил и не ожог. Буду чрезвычайно признателен, если и Вы не станете мне в своей Москве рассказывать, кто я такой, какого вы сорта относительно нас, белорусов и какая у нас мова…»
Кожны, як і мае быць, застаецца пры сваім, прытым упарты рэжысёр напалягае на тым, што я “рускі”.
Заканчваю сцэнарый, атрымліваю бабло, выпісваюся з “Масфільмаўскай”. І тут гучыць фраза парцье: “Вы, Уладзіслаў Ігаравіч, такой культурный, такой интеллигентный…» - «А что так?» - «А вы из окна за девять месяцев ни разу не поссали! А то у нас и заслуженые, и народные... А-а, беларус… ну, тогда все понятно!..»
Бачылі б Вы твар таго рэжысёра.
Ці мой: “Ну што, падлюка маскоўская – скаштаваў? Рускі я?..”

(no subject)
12
ahromenka
Паадфрэнджваў на хрэн некаторых далёкіх сваякоў за ватна-каларадскія настроі. Нашто сачыць у стужцы, як шалёна прагрэсуе іх вар’яцтва?
Хай назаўсёды застануцца такімі, якімі памятаю іх у дзяцінстве: стосаркарублёвымі савецкімі інжынерамі, сціплымі і прыязнымі да мяне, малога. Заклапочанымі, у якой краме “выкінулі” каўбасу і што надзець на канцэрт у гонар “акцябрскіх празднікаў”…

?

Log in